31 лiпеня 2024, Серада, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн прадставіць новую дамову для Украіны

2
Байдэн прадставіць новую дамову для Украіны
ДЖО БАЙДЭН

Ён аб'яднае ўсіх падпісантаў пагадненняў у бяспецы.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэнм у чацвер, 11 ліпеня, прадставіць новую дамову наконт Украіны Ukraine Compact. Дакумент аб'яднае больш за 20 дзяржаў, якія ўклалі двухбаковыя пагадненні аб бяспецы з Кіевам.

Пра гэта заявіў дарадца ў пытаннях нацыянальнай бяспекі прэзідэнта ЗША Джэйк Саліван падчас грамадскага форуму NATO.

«Праз некалькі гадзін мы зноў упішам сваё імя ў гісторыю. Прэзідэнт Байдэн збярэ больш за 20 сусветных лідараў, якія таксама падпісалі ўласныя двухбаковыя пагадненні аб бяспецы з Украінай, для запуску Ukraine Compact. Гэта пагадненне аб'ядноўвае ўсе краіны і дакладна паказвае, што мы працягнем падтрымку Украіны ў гэтай барацьбе і дапаможам умацаваць яе сілы, каб упэўнена стрымаць і абараніцца ў выпадку будучай агрэсіі. А пасля заканчэння гэтай вайны ўсе краіны Ukraine Compact далей будуць падтрымліваць Украіну гэтак жа, як і цяпер», - сказаў Саліван.

Саміт лідараў NATO ў Вашынгтоне пачаўся 9 ліпеня і працягнецца да 11 ліпеня. Упершыню ў ім бяруць удзел лідары 32 краін Альянсу — яго поўны склад з таго часу, як да NATO далучыліся Швэцыя і Фінляндыя.

На саміт прыбылі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з дэлегацыяй.

11 ліпеня, падчас саміту NATO ў Вашынгтоне прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс падпісалі двухбаковае пагадненне аб бяспецы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках