31 лiпеня 2024, Серада, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Фрэдэрыксэн: Данія павінна аддаць Украіне ўсе свае сістэмы СПА

8
Прэм'ерка Фрэдэрыксэн: Данія павінна аддаць Украіне ўсе свае сістэмы СПА
МЭТЭ ФРЭДЭРЫКСЭН

Раней Данія пастанавіла перадаць Украіне ўсю сваю артылерыю.

Украіне неабходна даць усе сістэмы супрацьпаветранай абароны, якія цяпер ёсць у распараджэнні ў Даніі.

Пра гэта падчас саміту NATO заявіла прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн, паведамляе a target="_blank" href=https://t.me/holosameryky/15192>«Голас Амерыкі».

Яна нагадала, што раней Данія пастанавіла перадаць Украіне ўсю сваю артылерыю. Гэта зрабілі, паколькі ўкраінскія абаронцы «ўжываюць яе лепш, чым у Даніі».

«І цяпер мы павінны зрабіць тое самае з супрацьпаветранай абаронай», – дадала кіраўніца дацкага ўраду.

Нагадаем, Данія з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне дае ўкраінскім вайскоўцам тэхніку для абароны ад расейцаў. Гэта датычыцца і артылерыі.

Прэм'ерка Мэтэ Фрэдэрыксэн заяўляла, што яе краіна вылучыла Украіне ўсю сваю артылерыю, яшчэ ў лютым сёлета. Яна заклікала іншыя краіны Захаду таксама перадаваць байцам УСУ тэхніку, якая ёсць у іх на складах.

Пасля гэтага выданне Defense Express удакладняла, што гаворка пра ўсе 19 САУ Caesar, якія былі ў Даніі. Замест гэтага краіна набыла ізраільскія САУ Atmos.

Дарэчы, у сакавіку сёлета дацкія ўлады анансавалі чарговы пакет дапамогі Украіне, які прадугледжваў вылучэнне грошай на закупкі САУ Caesar.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках