31 лiпеня 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліну Шарэнду-Панасюк скіравалі на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі

8
Паліну Шарэнду-Панасюк скіравалі на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі

Лукашысты прадаўжаюць здзекавацца з маці дваіх дзяцей.

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з СІЗА Гомеля на экспертызу ў Цэнтр судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертызаў у Навінках. Пра гэта яе муж Андрэй Шарэнда паведаміў у Facebook.

«Паліну нарэшце прывезлі ў Менск. Чарговы пякельны этап доўжыўся 9 дзён», – напісаў Андрэй Шарэнда.

Паводле ягоных словаў, у Цэнтры судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертызаў у Навінках Паліна прабудзе некалькі тыдняў.

Тры папярэднія экспертызы (дзве праходзілі ў Навінках, а адна проста ў СІЗА) паказалі, што псіхічнае здароўе палітзняволенай знаходзіцца ў норме.

Берасцейская актывістка, маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года і ў чэрвені асуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364, 368 і 369 КК. Адбываць пакаранне яе выправілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі.

Жанчына выйшла б на волю яшчэ ў 2022 годзе, але ў калоніі яе сталі ўвесь час выпраўляць у штрафны ізалятар, абвінавачваючы нібыта ў парушэнні рэжыму, а ўжо ў лютым 2022-га распачалі першую крымінальную справу паводле арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). У красавіку суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес ёй прысуд – прызнаў вінаватай і прызначыў яшчэ год пазбаўлення волі.

Адбыўшы свой павялічаны тэрмін, Паліна 6 жніўня 2023 года мусіла выйсці з калоніі. Аднак яшчэ з восені было вядома, што супраць яе вядзецца другая справа – зноў паводле арт. 411 КК. У кастрычніку 2023-га жанчыну асудзілі яшчэ да года калоніі.

19 сакавіка 2024 года Камітэт ААН у ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў (КЛДЖ) папрасіў Беларусь тэрмінова ўжыць часовыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках