31 лiпеня 2024, Серада, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне назвалі колькасць жанчынаў, якія ваююць на перадавой

1
Ва Украіне назвалі колькасць жанчынаў, якія ваююць на перадавой

Лік назвала віцэ-прэм'ерка Украіны Вольга Стэфанішына.

Больш за 10 тысячаў украінскіх жанчынаў праходзяць службу ў зоне ваеннай аперацыі на перадавой, заявіла віцэ-прэм'ерка Украіны ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына на панэльнай дыскусіі ў рамках Грамадскага форуму NATO.

«Усё больш жанчынаў служаць у сілах абароны, і цяпер больш як 10 тыс. жанчынаў выконваюць баявыя задачы на лініі фронту», – сказала Стэфанішына.

У чэрвені намесніца міністра абароны Украіны Наталля Калмыкова расказала, што ва УСУ служаць больш за 67 тыс. жанчынаў. Паводле ейных словаў, 19 тыс. з іх – цывільныя супрацоўніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках