31 лiпеня 2024, Серада, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім двары лавілі экзатычную змяю

3
У менскім двары лавілі экзатычную змяю

Відэа.

Змяю яркай афарбоўкі заўважылі 11 ліпеня ў адным з двароў Менска па вуліцы Аэрадромнай, расказвае агенцтва «Менск-Навіны».

Экзатычную рэптылію нават знялі на відэа: на кадрах відаць, як яна спакойна паўзе па асфальце ў бок зялёнай зоны ля дамоў.

Змяя нагадала жыхарам атрутнага каралавага аспіда з характэрнымі чырвонымі, чорнымі і светлымі кольцамі. Занепакоеныя менчукі выклікалі супрацоўнікаў МНС.

Тыя злавілі паўзуна і адвезлі ў Менскі заапарк.

Як расказалі ў асветніцкім аддзеле заапарка, па двары на Аэрадромнай паўзла малочная змяя Кэмпбэла. Яна, на шчасце, не атрутная.

Гэты від распаўсюджаны ў Мексіцы, але набірае папулярнасць як незвычайны хатні гадаванец ва ўсіх кутках планеты, у тым ліку ў Беларусі.

Не выключана, што хтосьці проста не ўсачыў за паўзучым улюбёнцам.

Цяпер змяя знаходзіцца на карантыне пад наглядам спецыялістаў. Потым яна можа стаць новай насельніцай установы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках