31 лiпеня 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны: Прадаўжаю служыць Украіне

16
Залужны: Прадаўжаю служыць Украіне

Экс-галаўкам УСУ паведаміў, што прыступіў да працы амбасадарам у Вялікай Брытаніі.

Былы галоўны камандзір УСУ Валерый Залужны паведаміў 11 ліпеня ў Facebook, што прыступіў да выканання абавязкаў амбасадара Украіны ў Вялікай Брытаніі.

«Прадаўжаю служыць Украіне. Прыступіў да выканання абавязкаў надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Украіны ў Злучаным Каралеўстве Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі. Уручыў копіі даверчых граматаў віцэ-маршалу дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванаму пры Каралеўскім палацы, кіраўніцы структурнага падраздзялення ў пытаннях пратакола Форын Офіса Вікторыі Басбі», – напісаў Залужны.

Ён адзначыў, што перамога Украіны ў вайне супраць РФ застаецца прыярытэтам ягонай дзейнасці і дзейнасці ўкраінскай амбасады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках