На менскіх пляжах за адпачывальнікамі будуць сачыць дроны
12- 11.07.2024, 21:31
- 7,230
Іх яшчэ не набылі.
У Менску кантраляваць бяспеку на пляжах будуць пры дапамозе квадракоптараў, піша агенцтва «Менск-Навіны».
Паводле словаў намесніка старшыні Менгарвыканкама Алега Корзуна, набыць і пачаць іх выкарыстоўваць плануюць у гэтым сезоне.
Нагадаем, у Менску купацца можна на трох пляжах. Гэта пляжы вадасховішчаў Цнянскае і Дразды, а таксама Камсамольскае возера.