31 лiпеня 2024, Серада, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Увосень прызыўнікам, якія атрымалі позвы, закрыюць выезд з Расеі

3
СМІ: Увосень прызыўнікам, якія атрымалі позвы, закрыюць выезд з Расеі

Гэта можа адбыцца як у пачатку кастрычніка, так і напрыканцы лістапада.

Увосень гэтага года расейскім прызыўнікам і мабілізаваным, якія атрымалі электронныя позвы ў ваенкамат, забароняць выезд з Расеі, паведаміў у чацвер шэраг СМІ.

Адпаведныя заканадаўчыя нормы былі ўхваленыя ўладамі раней. Увосень, аднак, павінен запрацаваць электронны рэестр позваў, з запускам якога павінны аўтаматычна пачаць дзейнічаць абмежаванні.

Адным з першых інфармацыю пра гэта апублікавала выданне «Медуза», якое выявіла тэндар на рэалізацыю «інфармацыйнага абмену ў электронным выглядзе» паміж Міністэрствам абароны і ФСБ звесткамі пра расейцаў, якім ваенкаматы адправілі позвы. Падраднікам стаў навукова-даследчы інстытут «Усход», які якраз і будзе займацца перадачай «спісу ўсіх асобаў, якія маюць быць закліканыя на ваенную службу і маюць часовае абмежаванне на выезд за межы РФ» у памежную службу ФСБ.

Згодна з тэндарам, заказ НДІ «Усход» павінен выканаць да восеньскага набору, які звычайна пачынаецца 1 кастрычніка. Пры гэтым фармальна тэрмінам выканання ўсяго кантракта значыцца 29 лістапада, гэта значыць, рэестр павінен запрацаваць яшчэ падчас восеньскага набору.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках