1 верасня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці перакрые Польшча чыгуначны транзіт з Беларусі?

19
Ці перакрые Польшча чыгуначны транзіт з Беларусі?

Ідэю падтрымлівае абсалютная большасць палякаў.

Палякі выступаюць за блакаду чыгуначнага транзіту з Беларусі як інструмент ціску на рэжым Лукашэнкі. Пра гэта піша выданне "Rzeczpospolita", спасылаючыся на апытанне грамадскай думкі сацыёлагамі з IBRIS.

39,9 адсотка апытаных адназначна думаюць, што Польшча павінна пайсці на блакаду чыгуначнага транзіту з Беларусі. 31,9% адказалі, што "хутчэй згодны" з гэтым сцвярджэннем. Адназначна супраць - 7,5%, "хутчэй супраць" - 5,7%, не могуць адказаць 15%.

Нагадаем, у пачатку ліпеня Польшча 33 гадзіны блакавала чыгуначнае злучэнне на тэрмінале мытнага афармлення ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю. Афіцыйна мытныя службы паведамілі, што праводзіліся руцінныя кантрольныя мерапрыемствы для абароны мытнай тэрыторыі ЕЗ ад паступлення небяспечных тавараў ці рэчываў. Польскі ўрад пастанавіў выкарыстоўваць гэтую форму ціску на рэжым Лукашэнкі, для якога прыбыткі ад транзіту складаюць значную частку бюджэту.

Акрамя таго, Варшава разлічвае на ціск на Менск з боку Кітая, які можа панесці страты праз блакаванне тэрмінала ў Малашэвічах. Праз гэты тэрмінал кітайскія тавары па сушы паступаюць на Захад.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках