21 студзеня 2025, aўторак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску амаль перасталі будаваць мансарды ў жылых дамах

5
У Менску амаль перасталі будаваць мансарды ў жылых дамах

Спецыяліст раскрыў чаму.

Апошнім часам надбудова мансардаў у малапавярховых дамах у Беларусі - вялікая рэдкасць. Чаму гэтая практыка не атрымала вялікага распаўсюджвання, "Минск-Новости" расказаў дырэктар інстытута "Белжылпраект" Дзяніс Жэйма.

Са слоў спецыяліста, праблем тут некалькі. Напрыклад, неабходна згода 2/3 жыхароў, якіх мала цешыць з'яўленне новых суседзяў зверху, нягледзячы на тое, што забудоўшчыкі абяцаюць зрабіць капрамонт ва ўсім доме.

Дзяніс Жэйма згадвае, што некалькі гадоў таму праекты інстытута на надбудову паверхаў у дамах на пр. Незалежнасці, 109 і 111 атрымалі станоўчую выснову экспертызы. Але затым жыхары пачалі адклікаць свае подпісы, і праект заглух.

- Тэхнічна такія праекты можна ажыццяўляць пры выкананні дэталёвага абследавання будаўнічых канструкцый і геалагічных пошукаў. У ідэале працы вядуць з адсяленнем жыхароў, а значыць, забудоўшчык павінен атрымаць згоду і на гэта, таксама даць часовае жыллё, - растлумачыў спецыяліст.

Гэта значыць, у цэлым гэта вельмі фінансава дарагая дзейнасць і продаж некалькіх мансардных кватэр можа яе не акупіць. У «Белжылпраекце» кажуць, што такія праекты маюць сэнс толькі калі надбудоўваць адразу групу дамоў у адным раёне. Гэта дазволіць эканоміць на будпляцоўцы і лагістыцы і падвысіць цікавасць інвестараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках