8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбілі расейскія войскі з Сотніцкага Казачка

8
УСУ выбілі расейскія войскі з Сотніцкага Казачка

Населены пункт вызвалены ад акупантаў.

Узброеныя сілы Украіны адбілі ў акупантаў сяло Сотніцкі Казачок на поўначы Харкаўскай вобласці і выбілі адтуль расейскія войскі. Пра гэта паведамілі аналітыкі DeepState.

«Сілы Абароны Украіны выбілі ворага з Сотніцкага Казачка», – гаворыцца ў паведамленні.

Аналітыкі таксама ўнеслі змены ў мапу баёў. Сотніцкі Казачок цяпер выдзелены блакітным колерам, што азначае – гэты населены пункт вызвалены ад акупантаў.

У той самы час аналітыкі паведамілі, што вораг прасунуўся каля Юр'еўкі Марыупальскага раёна Данецкай вобласці, у Раздоліўцы і каля Узвіжанкі Бахмуцкага раёна Данецкай вобласці і ў Навасёлаўцы Першай Пакроўскага раёна Данецкай вобласці.

Генеральны штаб Украіны пакуль не каментаваў гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках