8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Грамадзяніна Індыі ўзялі ў закладнікі ў Беларусі

36
СМІ: Грамадзяніна Індыі ўзялі ў закладнікі ў Беларусі

Ад сям'і патрабуюць выкуп.

Мужчына з Індыі, як мяркуецца, трапіў у закладнікі ў Беларусі, і ягоная сям'я вымушаная заплаціць выкуп, каб дамагчыся ягонага вызвалення, піша выданне The Times of India.

Сваякі выкрадзенага звярнуліся па дапамогу да ўраду Індыі. Яны паведамляюць, што ў Беларусі мужчыну збіваюць, а яны не ў стане заплаціць.

Выданне The Times of India піша, што меркавана выкрадзенага ў Беларусі мужчыну клічуць Сану, ён родам з вёскі Дхамтан Сахіб горада Нарвана ў акрузе Джынд штата Хар'яна.

Паводле словаў ягонага брата, Сану накіроўваўся да жонкі, дзіцяці і пляменніка ў Партугалію, але яго выкралі і павезлі ў Беларусь. Сваім сваякам пра гэта мужчына паведаміў сам, патэлефанаваўшы праз відэасувязь.

Паведамляецца, што сям'я ўжо заплаціла 2 мільёны індыйскіх рупій (76 тысячаў рублёў), але пасля гэтага выкрадальнікі запатрабавалі яшчэ больш грошай. Пасля гэтага сваякі мужчыны звярнуліся па дапамогу да ўраду Індыі.

– Мой брат проста спрабаваў далучыцца да сваёй сям'і, а цяпер яго трымаюць у закладніках. Мы вельмі турбуемся пра ягоную бяспеку. Калі ласка, дапамажыце нам арганізаваць ягоную бяспеку, – прыводзіць словы сястры выкрадзенага мужчыны індыйскае выданне.

Таксама паведамляецца, што ўвагу на праблему ў сацыяльнай сетцы Х ужо звярнуў дэпутат парламента Індыі Рандып Сурджавала, які заклікаў прэм'ер-міністра краіны Нарэндру Модзі дапамагчы вызваліць выкрадзенага ў Беларусі грамадзяніна Індыі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках