8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся ўнікальныя кадры з месца крушэння «Суперджэта» пад Масквой

22
З'явіліся ўнікальныя кадры з месца крушэння «Суперджэта» пад Масквой

Шанцаў у экіпажу не было.

Апублікаваныя новыя кадры з месца авіякатастрофы самалёта «Сухі Суперджэт-100» у Падмаскоўі. Борт поўнасцю знішчаны.

Фота і відэа апублікаваў кіраўнік падмаскоўнай Каломны Аляксандр Грачышчаў. На кадрах відаць, што самалёт упаў у лесе. На месцы надзвычайнага здарэння відаць абламаныя дрэвы і згарэлыя дэталі расейскага «Суперджэта».

Адбылося гэта каля вёскі Вялікае Карасёва за 20 кіламетраў ад пункта ўзлёту. Вядома, што на момант падзення на борце знаходзіліся ўсяго тры чальцы экіпажу: два пілоты і штурман. Нікому з іх выжыць не ўдалося.

Паводле звестак расейскіх СМІ, «Суперджэт» пацярпеў крушэнне падчас выпрабавальнага палёту пасля замены «начыння» на расейскае.

Самалёт, сярод іншага, атрымаў бартавыя сістэмы расейскай вытворчасці. Прычына падзення борта пакуль не агучваецца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках