8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Донары дэмакратаў замарозілі $90 млн, пакуль Байдэн не здымецца

11
Донары дэмакратаў замарозілі $90 млн, пакуль Байдэн не здымецца

Замарожаныя ўнёскі ўключаюць у сябе некалькі васьмізначных чэкаў.

Некалькі буйных донараў Дэмакратычнай партыі ЗША замарозілі да 90 мільёнаў даляраў ахвяраванняў, пакуль цяперашні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не адмовіцца ісці на другі тэрмін. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Кампанію Байдэна вядзе прадэмакратычны гурт Future Forward, які збірае ахвяраванні на сваю дзейнасць. Адзін з яго донараў расказаў NYT, што пасля няўдалых для 81-гадовага Байдэна дэбатаў у канцы чэрвеня група неаднаразова звярталася да яго з прапановай зрабіць унёсак, але ён і ягоныя сябры «ўстрымаліся». Паводле словаў двух іншых суразмоўцаў газеты, якія размаўлялі на ўмовах ананімнасці, замарожаныя ўнёскі ўключаюць у сябе «некалькі васьмізначных чэкаў».

Future Forward адмовілася каментаваць інфармацыю пра замарозку ўнёскаў, сказаўшы, што чакае вяртання спонсараў, як толькі акрэсліцца «цяперашняя нявызначанасць».

Заклікі да Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі, у тым ліку з боку заканадаўцаў-дэмакратаў і донараў, гучаць усё мацней. Сам Байдэн растлумачыў свой слабы выступ на дэбатах, падчас якіх выглядаў несабраным і няпамятлівым, прастудай і стомай. Сябе ён называе найлепшай кандыдатурай, каб перамагчы Дональда Трампа, які балатуецца ад Рэспубліканскай партыі.

Уцечка вынікаў апытання, праведзенага цэнтрам, звязаным з Future Forward, на якія спасылаецца NYT, паказала, што добразычлівасць выбарнікаў да Байдэна ніжэйшая, чым у любой ягонай рэальнай альтэрнатывы: віцэ-прэзідэнткі Камалы Харыс, губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама або губернатаркі Мічыгана Грэтхен Уітмер.

Большасць публічных апытанняў, праведзеных пасля дэбатаў, паказваюць, што Байдэн саступае Трампу, але выглядае ўсё ж мацнейшым за іншых магчымых кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі. За выключэннем жонкі былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы – Мішэль, але яна пра сваё жаданне балатавацца не заяўляла.

Кандыдата на прэзідэнцкія выбары Дэмакратычная партыя павінна зацвердзіць у жніўні. Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 5 лістапада 2024 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках