8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паўторна ўдарылі па самым прэстыжным касмічным палігоне Расеі

3
УСУ паўторна ўдарылі па самым прэстыжным касмічным палігоне Расеі

На ім выпрабоўвалі ЗРК С-500.

Украіна на днях атакавала дронамі Капусцін Яр – самы прэстыжны касмічны выпрабавальны палігон Расеі, піша Forbes.

«Гэта другі ўкраінскі ўдар за два тыдні па расейскім касмічным аб'екце. У канцы чэрвеня ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па аб'екце касмічнай сувязі НІП-16 у акупаваным Расеяй Крыме. Расейцы, відавочна, выкарыстоўваюць магутныя радыёстанцыі НІП-16 для сувязі з вайсковымі спадарожнікамі, таму цалкам лагічна, што ўкраінцы нацэліліся на яго», – гаворыцца ў публікацыі.

Чаго менавіта хацелі дамагчыся ўкраінцы, нанёсшы ўдар па Капусціным Яры, менш ясна, піша выданне.

«Апошнія гады Крэмль праводзіў выпрабаванні зенітна-ракетных сістэмаў у Капусціным Яры, у тым ліку найноўшага С-500, адзіны асобнік якога знаходзіцца ў Крыме і, магчыма, нядаўна зазнаў напад з боку Украіны», – дадалі ў Forbes.

Для Расеі шкода можа быць у асноўным палітычнай. Менавіта так ідзе справа са шматлікімі налётамі ўкраінскіх дронаў, мяркуюць у выданні.

«Гэтыя ўдары носяць хутчэй палітычны, чым вайсковы характар, і накіраваныя на тое, каб чыніць ціск на Пуціна перад расейскім народам», – адзначыў адстаўны аўстралійскі вайсковец Мік Раян.

Таксама гэты ўдар у артыкуле назвалі «яшчэ адным злавесным знакам для Расеі»: яе найбольш важныя ваенныя і прамысловыя аб'екты церпяць ад атакі ўкраінскіх дронаў. Адчуваючы нястачу сістэмаў СПА, мабыць, РФ аддала перавагу не ахоўваць Капусцін Яр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках