21 снежня 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: На фронце ва Украіне набірае абароты «гарачая зброя»

34
Forbes: На фронце ва Украіне набірае абароты «гарачая зброя»

УСУ абсталявалі ёй свае беспілотнікі.

Новы тып зброі для беспілотнікаў заяўляе пра сябе на фронце ва Украіне – боепрыпасы, добра прыдатныя для ўнікальных магчымасцяў невялікіх дронаў.

Выданне Forbes піша, што вайскоўцы пачалі выкарыстоўваць тэрміт, які здольны прапаліць метал.

Гарыць пры тэмпературы 4 000 градусаў паводле Фарэнгейта

Падпалены тэрміт звычайна складаецца з сумесі аксіду жалеза і алюмінію. Ён гарыць таму, што кісларод, які змяшчаецца ў іржы, мацней прыцягваецца да алюмінію, чым да жалеза, таму яму не патрэбен кісларод звонку, і ён будзе гарэць пад вадой. Дасягаючы тэмпературы блізу 4000F, тэрмітная рэакцыя мае тэндэнцыю расплаўляць усё, да чаго дакранаецца.

У адрозненне ад іншых тыпаў зброі, тэрміт павінен знаходзіцца вельмі блізка да цэлі. Менавіта таму тэрмітныя гранаты AN-M14 войска ЗША больш адносяцца да класу сродкаў разбурэння, чым да зброі, і выкарыстоўваюцца для «пашкоджання, абезрухоўлівання ці знішчэння транспартных сродкаў, сістэмаў узбраення, хованак або боепрыпасаў». Невялікі дрон выдатна падыходзіць для дастаўкі такіх гранатаў да цэлі.

Сінэргія дронаў і боепрыпасаў

Спалучэнне беспілотнікаў і тэрміту – магутная камбінацыя, паколькі дакладная дастаўка дрона можа накіраваць тэрміт менавіта туды, дзе ён зробіць найбольшы эфект. І нават невялікая зялёнка можа выклікаць вялікі пажар.

Тэрміт не такі эфектыўны супраць брані, як боегалоўкі з кумулятыўнымі зарадамі, і не такі карысны для супрацьпяхотнага выкарыстання, як аскепкавыя, і не валодае такой магутнай выбухной сілай, як тэрмабарычныя канструкцыі.

Але ён вельмі карысны для дакладных нападаў па лёгказагаральных цэлях.

З тым, як Украіна ўзмацняе атакі беспілотнікаў на расейскія нафта- і газасховішчы і электрападстанцыі, тэрміт, верагодна, будзе выкарыстоўвацца ўсё часцей. Металічныя клеткі, якія расейцы пачалі ўсталёўваць вакол аб'ектаў інфраструктуры, наўрад ці змогуць спыніць украінцаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках