8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спалілі дом сербскага снайпера, які расказаў пра праблемы ў войску Пуціна

8
У Расеі спалілі дом сербскага снайпера, які расказаў пра праблемы ў войску Пуціна

Найміт вымушаны прасіць міласціну.

У сербскага найміта і аматара «расейскага свету» Дэяна Берыча пачаліся сур'ёзныя праблемы ў РФ.

Ягоны дом у Падмаскоўі спалілі пасля таго, як ён расказаў праўду пра парадкі ва УС РФ. Баявік вымушаны прасіць міласціну. Пра праблемы Берыча расказала Z-прапагандыстка Алеся Лосева ў Telegram, паведамляе Дыялог.UA..

У пачатку гэтага года Берыч запісаў выкрывальны відэазварот пра 119-ы полк УС РФ, у якім ваююць сербскія найміты. Ён назваў камандзіраў дадзенага падраздзялення «АПГ», абвінаваціўшы іх у расізме і «быдлячым» стаўленні да асабістага складу.

Паводле ягоных словаў, камандзіры выпраўляюць сваіх салдатаў у самагубчыя штурмы, а таксама не дазваляюць лячыць параненых вайскоўцаў. Пасля гэтага відэазвароту ў Берыча пачалася «чорная паласа».

Ягоны дом у Падмаскоўі спалілі невядомыя. Лосева апублікавала відэа наступстваў пажару. Ад дома сербскага найміта засталося адно вуголле. Сёння, амаль праз паўгода, ён застаецца бяздомным і вымушаны прасіць ахвяраванні ў неабыякавых расейцаў. Вінаватых у падпале так і не знайшлі.

«Ёсць такі серб “Дэкі” Дзеян Берыч… Асталяваўся ў Падмаскоўі разам з сям'ёй, пабудаваў дом сваімі рукамі. Але ў адзін з дзён яго падпалілі! (...) Ён змог збудаваць часовую летнюю канструкцыю, але хутка зіма, і жыць у такіх умовах будзе немагчыма, а ісці больш няма куды! Вяртацца ў Сербію ён не можа, там за ўдзел у баявых дзеяннях яму пагражае тэрмін», – расказала прапагандыстка.

Яна апублікавала нумар карты найміта, заклікаўшы падпісчыкаў скінуцца яму на жыллё.

Адзначым, што Берыч удзельнічаў у агрэсіі супраць Украіны з 2014 года.

У шэрагах расейскіх ультрапатрыётаў ён карыстаецца не вельмі добрай славай. Яго вінавацяць у тым, што ён толькі піярыўся на вайне, а ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў. У снежні 2023 года Берыч быў удзельнікам «каманды Пуціна», агітуючы за пераабранне дыктатара.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках