8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «Шахед» даляцеў да Віцебска

44
Расейскі «Шахед» даляцеў да Віцебска

Дрон тры гадзіны кружляў над Беларуссю і загадкава знік.

У ноч на 13 ліпеня Расея зноў атакавала Украіну дронамі-камікадзэ. Адзін з гэтых БПЛА, верагодна, блізу 3 гадзіны ночы ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі праз беларуска-ўкраінскую мяжу ў Гомельскай вобласці.

Пра гэта паведамляе obozrevatel.com са спасылкай на маніторынгавую групу «Беларускі Гаюн». Дрон кружляў над краінай амаль тры гадзіны і, мяркуючы з усяго, даляцеў да Віцебска і знік.

ВПС і войскі СПА РБ а 5-й раніцы зноў падымаліся на трывогу для перахопу. Гелікаптэр Мі-24 і знішчальнік Су-30 паўтары гадзіны беспаспяхова патрулявалі паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці.

Далейшы лёс «Шахеда» на тэрыторыі Беларусі невядомы. Інфармацыі пра яго збіццё ці падзенне няма. Беларуская авіяцыя вярнулася на месца сталай дыслакацыі.

Нагадаем, што ўвечары 11 ліпеня падчас чарговага дронавага ўдару Расеі па Украіне адзін з варожых Shahed-136 пралятаў над тэрыторыяй Беларусі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках