8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Расейцы раздражнёныя планамі Крамля

9
ГУР: Расейцы раздражнёныя планамі Крамля

Рэсурсы на вядзенне вайны ва Украіне вычэрпваюцца.

Унутраная прапаганда краіны-агрэсаркі Расеі пачынае страчваць пазіцыі, таму што ўсё часцей выклікае ў расейскага насельніцтва незадаволенасць замест захаплення. Адной з прычынаў гэтага з'яўляецца неадпаведнасць інфармацыі, якая транслюецца ў Расеі, з рэальным становішчам. Гэта датычыцца і ўзроўню стратаў.

Як паведамляюць у Галоўнай управе разведкі Мінабароны Украіны (ГУР), хаваць праўдзівую статыстыку Крамлю становіцца ўсё цяжэй, а рэсурсы на вядзенне вайны ва Украіне з часам вычэрпваюцца. Пра гэта сведчыць і актыўная падрыхтоўка Масквы да рэкорднага ў гісторыі павышэння падаткаў.

«Згодна з планам Крамля, пад выглядам “прагрэсіўнай шкалы падатку на прыбытак фізічных асобаў” паборы ў бюджэт вырастуць для расейцаў, якія зарабляюць больш за 2200 даляраў на месяц. Стаўка падатку на прыбытак вырасце з 20% да 25%. Паводле ацэнак расейскага рэжыму, так званая падатковая рэформа дазволіць сабраць блізу 200 мільярдаў даляраў у перыяд з 2025 да 2031 года», – гаворыцца ў паведамленні.

Несуцяшальныя для рэжыму грамадскія настроі, якія назіраюць у Крамлі, прымушаюць ваенна-палітычнае кіраўніцтва РФ рыхтаваць насельніцтва да «зацягвання паясоў». Таму што народ аддае перавагу пераключыць фокус увагі на сацыяльна-бытавыя праблемы, у той час як Маскве патрэбная зацыкленасць на ваеннай тэматыцы.

«У цэлым актывізацыя "сацыяльнай" дзейнасці дзяржавы-агрэсаркі сведчыць пра спробу каналізаваць незадаволенасць і ўнікнуць некантраляваных сацыяльных выбухаў на Расеі», – падсумавалі ў ГУР.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках