27 лiпеня 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інсайдар расказаў, чаму варта дачакацца выхаду iPhone 17 Pro Max

6
Інсайдар расказаў, чаму варта дачакацца выхаду iPhone 17 Pro Max

Асабліва калі вы набываеце тэлефон дзеля фота і відэа-магчымасцяў.

Pro-мадэлям iPhone 16 прыпісваюць буйны апгрэйд камеры. Аднак калі вы набываеце тэлефон дзеля фота/відэа-магчымасцяў, то інсайдары рэкамендуюць дачакацца iPhone 17 Pro Max, які абзавядзецца самымі магутнымі камерамі ў гісторыі Apple.

Пра гэта паведамляе MacRumors са спасылкай на вядомага інсайдара Мінг-Чы Куа. Галоўнай зменай у iPhone Pro Max 2025 стане пераход усіх камераў на 48-мегапіксэльныя датчыкі, уключаючы тэлеаб'ектыў з оптыкай Tetraprism.

Нагадаем, асноўная камера на 48 Мп была прадстаўленая яшчэ ў iPhone 14 Pro, а звышшырокавугольны модуль з такой разрознасцю дэбютуе ў iPhone 16 Pro. Такім чынам, iPhone 17 Pro Max стане першым смартфонам кампаніі з трыма заднімі камерамі на 48 Мп.

Прычым, інсайдар не ўпэўнены, ці атрымае iPhone 17 Pro аналагічную камеру, ці ж яна стане эксклюзіўнай для 17 Pro Max. Але калі выйдзе менавіта так, то абедзве мадэлі iPhone 18 Pro дакладна атрымаюць яе ў 2026 году.

У сваю чаргу буйнога абнаўлення камераў для звычайных мадэляў iPhone у найбліжэйшых выпусках чакаць не варта – яны толькі летась атрымалі новы 48-Мп сэнсар. Але, магчыма, абновіцца сэлфі-камера.

У апошнія месяцы ўсё больш чутак з'яўляецца менавіта пра iPhone 17, хоць да яго выхаду застаецца яшчэ шмат часу. Інсайдары кажуць, што ў 2025 годзе Apple прыбярэ з мадэльнага шэрагу iPhone Plus, замяніўшы яго iPhone Slim. З гледзішча пазіцыянавання і кошту такі Айфон будзе зусім новым прадуктам, «нават круцейшым, чым iPhone Pro Maх».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках