8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа рымскі прыняў у Ватыкане таямнічага госця з Расеі

20
Папа рымскі прыняў у Ватыкане таямнічага госця з Расеі

Святы прастол пакуль не раскрыў падрабязнасцяў і не апублікаваў фатаграфіі.

Папа Францішак прыняў у Ватыкане мітрапаліта Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Антонія. Святы прастол пакуль не раскрыў падрабязнасцяў сустрэчы і не апублікаваў фатаграфіі. Аднак мясцовыя СМІ паведамілі, што іерархі, хутчэй за ўсё, гаварылі пра вайну ва Украіне і шляхі да яе заканчэння.

Мітрапаліт Антоній таксама з'яўляецца кіраўніком Аддзела знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату.

Сайт Vatican News паведаміў, што аўдыенцыя адбылася пасля «незлічоных заклікаў папы спыніць вайну ва Украіне, якая прадаўжаецца». У Ватыкане падкрэслілі, што сустрэчы з прадстаўнікамі Маскоўскага патрыярхату «накіраваныя толькі на выпрацоўку больш хуткага шляху да міру».

Гэта была не першая сустрэча папы з расейскім мітрапалітам. Раней яны перасякаліся 5 жніўня 2022 года. Антоній таксама сустракаўся з прэфектам Дыкастэрыі ўсходніх цэркваў арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках