8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна спрабавалі забіць: Буданаў расказаў пра замахі на кіраўніка Крамля

11
Пуціна спрабавалі забіць: Буданаў расказаў пра замахі на кіраўніка Крамля

Спробаў было некалькі.

Галоўнай управе разведкі Мінабароны Украіны вядома пра замахі на расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Спробы забіць кіраўніка Крамля былі, але пакуль няўдалыя.

Пра гэта ў інтэрв'ю NV заявіў кіраўнік ГУР МА Украіны Кірыл Буданаў.

«Яны (спробы забіць кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна – рэд.) былі, але, як бачыце, таксама пакуль няўдалыя», – сказаў Буданаў.

На пытанне, ці з'яўляецца Пуцін не такой ужо кампраміснай фігурай для свайго атачэння і « трацейскім суддзёй, які ўсіх задавальняе», ён сказаў, што «гэта не пра кампраміс ужо даўно».

У гэтым кантэксце, у якасці прыкладу, галоўны ўкраінскі выведнік згадаў аповеды сваёй бабулі, якая яшчэ заспела смерць Іосіфа Сталіна.

«Яна гаварыла, людзям тады здавалася, што ўвесь іхні свет абрынуўся, не было зразумела, як жыць далей. Пуцін ва ўладзе больш за 20 гадоў, таму гэта будзе вельмі падобнае пачуццё, а цяпер у расейцаў існуе страх страціць яго, таму што ён гарант іх жыццёвай стабільнасці», – дадаў Буданаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках