8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі распрацавалі новы сродак ад пахмелля

16
У Беларусі распрацавалі новы сродак ад пахмелля

Прэпарат знаходзіцца на апошнім этапе клінічных выпрабаванняў.

Беларускія навукоўцы распрацавалі новы сродак ад пахмельнага сіндрому на аснове вітамінаў і антыаксідантаў. Прэпарат знаходзіцца на апошнім этапе клінічных выпрабаванняў, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Навінка – біялагічна актыўны дадатак да ежы, распрацаваны спецыялістамі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі. У яго склад уваходзяць бурштынавая кіслата, кафеін і вітамінна-мінеральны прэмікс (вітаміны групы В, А і С, цынк, магній і жалеза).

– Наш прадукт можа выкарыстоўвацца не толькі ад пахмелля. Бурштынавая кіслата ўзмацняе метабалізм і выводзіць таксіны з арганізма, таму яе можна прымаць пры харчовым атручванні, рэспіраторных і іншых інфекцыях, – сродак дапаможа зняць інтаксікацыйны сіндром і паскорыць акрыянне. Акрамя таго, дадатак можа спатрэбіцца і здароваму чалавеку, напрыклад, пры заняпадзе сілаў: ён узбадзёрыць і дапаможа ачуцца. Але трэба мець на ўвазе, што сродак валодае танізавальнымі ўласцівасцямі і ўжываць яго лепш у першай палове дня, – расказала кіраўніца навукова-вытворчага ўчастка аддзела даклінічных і эксперыментальных даследаванняў Вольга Гарчакова.

Акрамя таго, навукоўцы працуюць над беларускім аналагам «Пантэнолу». Гэта абязбольны і раназажыўны сродак, які не перасушвае скуру і можа выкарыстоўвацца пры апёках да 3А ступені, рэзаных ранах, ранках і драпінах. Апроч дэкспантэнолу ў склад прэпарату ўваходзяць анэстэтык і антысептык, пры гэтым кошт яго будзе меншы за замежныя аналагі. Навінка праходзіць клінічныя выпрабаванні ў лякарнях хуткай дапамогі Менска і Гародні, адзначае агенцтва.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках