8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«21-е стагоддзе, а электронную падачу не могуць зрабіць?»

9
«21-е стагоддзе, а электронную падачу не могуць зрабіць?»

Да беларускіх ВНУ выстраіліся вялізныя чэргі.

Беларусы падзяліліся ў сацсетках відэа вялізных чэргаў, якія расцягнуліся перад будынкамі буйных сталічных ВНУ ў пятніцу, 12 ліпеня. У гэты дзень у краіне стартаваў асноўны этап прыёмнай кампаніі і, як высветлілася, тысячы абітурыентаў пастанавілі не марудзіць з падачай дакументаў і паспрабавалі зрабіць гэта ў першы ж дзень. У выніку некаторым з іх давялося правесці ў чарзе сем гадзінаў, піша telegraf.news.

@buryatka.ey #бгуфк#подача#спортсмены#тренер ♬ Джентльмены удачи - Из к/ф "Джентльмены удачи" - Геннадий Гладков

Паводле словаў саміх абітурыентаў, ахвотныя падаць дакументы на бюджэт на агульных падставах пачалі збірацца ля сценаў ВНУ з самай раніцы пятніцы. Асобныя нецярплівыя прыходзілі да 6:00, хоць прыёмныя камісіі пачынаюць працаваць з 9:00 і спыняюць прыём толькі ў 18:00, працуючы без абеду.

Мяркуючы з відэа ў сацсетках, ледзь не кіламетровыя чэргі пасталі перад Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, юрыдычным факультэтам БДУ.

«Сем гадзінаў чакаў чаргі!» – прызнаўся адзін з абітурыентаў пад відэа.

@buryatka.ey #бгуфк #поступление#спортики#волонтеры ♬ оригинальный звук - Татьяна Макарова

Характэрна, што аўтары відэа ў цэлым не скардзіліся на арганізацыю працы прыёмнай камісіі, зазначыўшы, што ў ВНУ дзяжурылі і валанцёры, і медыкі, а вось у каментарах многія здзівіліся таму, што для падачы дакументаў да гэтага часу не ўвялі ўжо звыклую беларусам электронную чаргу.

«21 стагоддзе, а электронную падачу не могуць зрабіць?.. Чыста адправіць поштай неабходныя дакументы і даведкі і напісаць у электроннай форме заяву і ўсё», – збянтэжана пракаментаваў адзін з гледачоў у TikTok.

Некаторыя, у сваю чаргу, слушна заўважылі, што падаваць дакументы ў ВНУ абсалютна бесперашкодна можна да апошняга дня і, цалкам верагодна, без такіх вялізных чэргаў. Растлумачыць такі ажыятаж у першы дзень падачы можна толькі тым, што такім чынам абітурыенты спадзяюцца паспець зарыентавацца ў будучым конкурсе і пры неабходнасці мець магчымасць забраць дакументы і падаць іх у іншую ВНУ. Мяркуючы з ажыятажу, некаторым сапраўды давядзецца звяртацца да гэтага манеўру.

«Вось гэты конкурс будзе, напэўна…» – занепакоена заўважыла адна з глядачак.

@_elfyaa_ 🥲🥲🥲 #бнту #поступление #fypシ #on #fyr #рек ♬ original sound - Steven DjZen Clark

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках