8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Макрона: Украіна можа біць французскай зброяй па расейскай тэрыторыі

19
Дарадца Макрона: Украіна можа біць французскай зброяй па расейскай тэрыторыі

Але не па Крамлі.

УСУ могуць прымяняць французскую зброю, каб наносіць удары па любых вайсковых аб'ектах у Расеі, якія нясуць пагрозу Украіне, але не па Крамлю.

Пра гэта ў каментары «Укрінфарм» у кулуарах саміту NATO ў Вашынгтоне заявіў замежна-палітычны дарадца прэзідэнта Францыі Эмануэль Бон.

«Украіна можа біць па расейскай тэрыторыі французскай зброяй – пра гэта заяўлялася публічна», – адзначыў Бон.

І адразу ўдакладніў: «але я маю на ўвазе, мы сказалі – улічваючы той факт, што расейцы перасоўваюць вайсковыя магутнасці да мяжы з Украінай з мэтай пранікнення ва Украіну, неабходна і лагічна, каб украінцам было дазволена наносіць удары па гэтых магутнасцях».

«Таму ёсць пэўны нюанс, які заключаецца ў тым, што ўкраінцы могуць выкарыстоўваць тое, што мы ім даем, каб наносіць удары па абʼектах, якія расейцы мабілізуюць, каб выкарыстоўваць для працягу вайны. Але гэта не азначае, што яны могуць ударыць заўтра па Крамлі», – падкрэсліў Бон.

Нагадаем, у канцы траўня стала вядома, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падтрымлівае ўдары Украіны па тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках