27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску Skoda выехала насустрач і ўрэзалася ў фуру

У Бабруйску Skoda выехала насустрач і ўрэзалася ў фуру

Заснуў за стырном?

Кіроўца легкавушкі пацярпеў падчас сутыкнення з фурай у Бабруйску. Момант аварыі патрапіў у аб'ектыў відэарэгістратара.

У абласной міліцыі расказалі, што здарэнне адбылося 13 ліпеня а 06.55. Паведамляецца, што 37-гадовы кіроўца Skoda пры ўездзе ў горад па вуліцы Рагачоўскай вылецеў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтацягніком МАN.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўцу Skoda стала дрэнна ці ён заснуў падчас руху, паведамляе «Вячэрні Бабруйск».

Выданне адзначае, што ў салоне легкавога аўто знаходзілася дзіцячае аўтакрэсла, але дзіця ў машыне не было: кіроўца ехаў адзін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках