8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшка Крэйчыкава падолела італьянку Пааліні ў фінале Уімблдона

Чэшка Крэйчыкава падолела італьянку Пааліні ў фінале Уімблдона

Чэшская тэнісістка выйграла другі турнір «Вялікага шлема» у кар'еры.

Чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне, выйграўшы другі турнір «Вялікага шлема» у карʼеры ў адзіночным разрадзе.

У фінале чэшка, якая займае 32-е месца ў сусветным рэйтынгу, падолела італьянку Джасмін Пааліні (7-я) з лікам 6:2, 2:6, 6:4.

Пааліні раней у гэтым сезоне гуляла ў фінале «Ралан Гарос», дзе моцна саступіла польцы Ізе Свёнтэк (2:6, 1:6).

Пааліні стала першай тэнісісткай не з топ-5 рэйтынгу з 1975 года, якая дайшла да фіналу «Ралан Гарос» і Уімблдона ў адным сезоне. Да гэтага сезону яна ні разу не перамагала ў WTA на травяным пакрыцці.

Крэйчыкава ў 2021 годзе выйграла «Ралан Гарос» і Алімпіяду ў Токіа ў пары з Кацярынай Сіняковай. На яе рахунку таксама сем перамог на турнірах «Вялікага шлема» у парным разрадзе і тры ў міксце.

Гэта ўсяго другі фінал Уімблдона ў Адкрытую эру (з 1968 года) і першы з 1977 года, у якім сустрэліся суперніцы 28 гадоў і старэйшыя.

Чэмпіёнка Уімблдона атрымае 2000 рэйтынгавых балаў і €3,2 млн прызавых, фіналістка – 1300 балаў і €1,66 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках