8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны СБУ атакавалі нафтабазу з гаручым у Растоўскай вобласці

4
Дроны СБУ атакавалі нафтабазу з гаручым у Растоўскай вобласці

Прагрымеў магутны выбух.

Мінулай ноччу дроны Службы бяспекі Украіны атакавалі нафтабазу з гаручым у Растоўскай вобласці Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак крыніц выдання, мінулая ноч аказалася вельмі гарачай для расейскай нафтабазы ​​ў Растоўскай вобласці. Дроны СБУ атакавалі аб'ект, дзе захоўваліся розныя маркі бензіну і дызельнае паліва агульным абʼёмам 12,5 тысяч кубаметраў.

Уначы ў Растоўскай вобласці прагрымеў гучны выбух пасля чаго пачаўся моцны пажар.

Для тушэння пажару расейцы задзейнічалі амаль паўсотні чалавек і 14 адзінак тэхнікі, пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці.

«Дроны СБУ працягваюць уводзіць кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць энэргетычнага комплексу Расеі, які працуе на вайну ва Украіне. Ужо больш за тры дзясяткі паспяховых удараў па расейскіх нафтабазах і НПЗ значна скарацілі нафтаперапрацоўку і даходы РФ. І гэтыя санкцыі будуць толькі павялічвацца», – адзначыла інфармаваная крыніца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках