8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Крымскі мост павінен быць разбураны

8
Буданаў: Крымскі мост павінен быць разбураны

Ён – частка шкілета імперыі.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю NV адзначыў, што незаконна пабудаваны расейскімі акупантамі Крымскі мост павінен быць разбураны.

На пытанне аб тым, якая інжынерная канструкцыя перш за ўсё лішняя на акупаваным расейцамі поўдні – Крымскі мост або новая чыгунка ўздоўж узбярэжжа Азоўскага мора, Буданаў адказаў NV: «Для мяне адназначна мост. Гэта сімвал, гэта свядомасць, гэта значна глыбей і важней, чым знішчэнне нават нейкага эшалона, 60 вагонаў тэхнікі ў поўным складзе. Гэтай тэхнікі тысячы, а мост адзін».

Ён дадаў, што, акрамя разбурэння расейскай лагістыкі і чыгункі, Украіна ажыццявіць «дэсакралізацыю Крыма».

«Мост павінен быць разбураны, мы дамагліся, каб Расея вывела свае караблі з Крыма як мага далей. У Ачамчыру [новы порт Расеі ў акупаванай Абхазіі]? Выдатна!» – заявіў кіраўнік ГУР.

З ягоных слоў, Крым цяпер для ворага больш не «непатапляльны авіяносец», а нязручная тэрыторыя, і расейцам, на яго думку, гэты мост у практычным сэнсе зусім не патрэбны, але ён – частка шкілета імперыі.

На пытанне аб тым, ці павінен быць разбураны Крымскі мост у гэтым годзе, Буданаў адказаў, што гэта пытанне да Генштаба, але запэўніў, што ГУР выконвае сваю запланаваную працу ў гэтым кірунку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках