8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураган разнёс кемпінг на Вілейцы

3
Ураган разнёс кемпінг на Вілейцы

Турыстка паведаміла, што адзін чалавек памёр у рэанімацыі.

Удзень 13 ліпеня моцны вецер часткова разбурыў кемпінг «Клёвае месца» у Вілейскім раёне. У выніку загінуў чалавек, паведаміў «Смартпрэс» са спасылкай на відавочцу.

Кемпінг «Клёвае месца» знаходзіцца на беразе Вілейскага вадасховішча. Тэрыторыя базы адпачынку на Вілейцы складае больш за 13 га, даўжыня берагавой лініі 2 км. Як піша выданне, ураган там пачаўся каля 15.00.

«Паваліла дрэвы, усё затапіла, альтанкі паламала. Гэта было нечакана. Рэзка ўсё счарнела. Мы проста ў шоку. Я не ведаю, што менавіта адбылося з гэтым чалавекам, ён знаходзіўся ў некалькіх альтанках ад нас. Прыехала хуткая, забрала, ён памёр у рэанімацыі», – распавяла турыстка Таццяна.

З ейных слоў, яна пакуль не можа выбрацца з кэмпінгу, бо ўсё завалена.

Нагадаем, у суботу, 13 ліпеня, у Беларусі назіраюцца залевы і моцны вецер. Паводле звестак Белгідрамета, навальніцы ў паўночных і цэнтральных раёнах краіны павінны працягнуцца прыкладна да 21.00. У прагнозе былі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах 21-24 м/с.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках