8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя спыніла расследаванне падрыву «Паўночных патокаў»

3
Швецыя спыніла расследаванне падрыву «Паўночных патокаў»

Выбухі на газаправодах адбыліся ў ноч на 26 верасня 2022 года.

Швецыя завяршыла расследаванне дыверсіі на расейскіх газаправодах «Паўночны паток», узарваных у верасні 2022 года, заявіў прэм'ер-міністр каралеўства Ульф Крыстэрсан у інтэрвʼю часопісу Time.

«У нас было праведзенае фармальнае расследаванне, таму што гэта адбылося не на тэрыторыі Швецыі, а ў шведскай эканамічнай зоне. Усё было зроблена даволі традыцыйна, і яны прыйшлі да высновы, што нельга абвінавачваць кагосьці ў гэтым. У іх не было справы. Так што для нас гэта закрыта», – сказаў Крыстэрсан.

У канцы лютага паліцыя Капенгагена і Служба бяспекі і разведкі Даніі спынілі сумеснае расследаванне выбухаў на газаправодах. На думку следства, у Даніі няма дастатковых падставаў для распачынання крымінальнай справы.

Як раней паведамлялі ў шведскай пракуратуры, улады каралеўства хацелі ўстанавіць, ці былі датычныя да таго, што адбылося, шведскія грамадзяне, а таксама ці выкарыстоўвалася тэрыторыя краіны для ажыццяўлення падрываў. Паколькі следства не выявіла пацверджанняў гэтаму, было наважана, што на гэты выпадак шведская юрысдыкцыя не распаўсюджваецца.

Швецыя перадала атрыманыя звесткі Нямеччына, дзе, як і ў Нідэрландах, працягваюць расследаваць гэтую справу.

Выбухі на газаправодах «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2» адбыліся ў эканамічных зонах Швецыі і Даніі ў ноч на 26 верасня 2022 года. Прапампоўка газу па першым з іх была ў той момант спынена для рамонту, другі не быў уведзены ў эксплуатацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках