8 жнiўня 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль пяць сотняў населеных пунктаў у Беларусі заставаліся без святла

Амаль пяць сотняў населеных пунктаў у Беларусі заставаліся без святла

Праз ураган.

Паводле інфармацыі Мінэнэрга, на працягу дня электразабеспячэнне парушалася ў 452 гарадах і сёлах.

Прычынай адключэння электрычнасці стала моцная спякота і навальніцы. У асобных раёнах прайшлі залевы з парывістым ветрам, які прывёў да падзення дрэў і галінак на лініі электраперадач, пашкодзіў апоры.

Адзначаецца, што найбольш ад непагадзі пацярпелі Гарадзенская і Менская вобласці.

Паводле звестак на 19.00, аднаўленчыя працы выконваюцца ў 301 населеным пункце.

Ва ўхіленні наступстваў непагадзі задзейнічана 65 аварыйных брыгад і 63 адзінкі тэхнікі. Энергазабеспячальныя арганізацыі пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках