У Менску, Ждановічах і на Цнянскім вадасховішчы ад непагадзі пацярпелі людзі
1- 13.07.2024, 21:34
- 11,746

Загінула дзяўчына.
Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медрэагавання Міністэрства аховы здароўя, медыкі аказваюць неабходную дапамогу пацярпелым падчас буры і шквалістага ветру ў Менску, у Ждановічах і на Цнянскім вадасховішчы.
У выніку падзення дрэва на Цнянскім вадасховішчы пацярпелі тры чалавекі. Брыгады хуткай дапамогі шпіталізавалі двух пацярпелых у Менскую абласную бальніцу і РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
«На жаль, у выніку падзення дрэва ў раёне Цнянкі загінула дзяўчына», – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Крыху раней у Ждановічах, таксама ад падзення дрэва пацярпела дзіця. Яно шпіталізаванае ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.
У цэнтры Менска праз падзенне шкла ад парыву ветру каля завода «Гарызонт» пацярпеў 24-гадовы малады чалавек і падлетак. Яны шпіталізаваныя ў БХМД і 3-ю бальніцу.
У выніку парывістага ветру ў Менску ўпала цагляная сцяна. Пацярпелы, малады чалавек, шпіталізаваны ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі. У хлопца дыягнаставаныя спалучаныя траўмы – ЧМТ сярэдняй ступені, закрытая траўма грудной клеткі, траўма жывата, пераломы костак.
Медыкі зараз аказваюць усю неабходную дапамогу пацярпелым.