Спёка ў Беларусі дасягнула рэкорднага ўзроўню за ўсю гісторыю метэаназіранняў
11- 14.07.2024, 21:34
- 24,546
Апублікаваная мапа тэмператур.
Тэмпература паветра ў Беларусі 13 ліпеня дасягнула максімальнага ўзроўню для гэтага месяца, зафіксаванага за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Мапу тэмператур за суботу апублікаваў тэлеграм-канал «Надвор'е».
Паводле звестак Белгідраметцэнтра, 13 ліпеня на метэастанцыі ў Жыткавічах была зафіксаваная тэмпература паветра 37,9°С.
Такім чынам, тэмпература дасягнула месячнага экстрэмуму для ўсёй краіны. Максімум тэмпературы паветра ў ліпені (+37,9℃) быў адзначаны ў Беларусі 29 ліпеня 1936 г. на станцыі Лельчыцы. Тры чвэрці стагоддзя гэты паказчык уважаўся за самую высоую тэмпературу, якая зафіксаваная на тэрыторыі Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
Але новы абсалютны максімум быў устаноўлены ў 2010 годзе, 8 жніўня. У гэты дзень тэмпература ў Гомелі дасягнула +38,9°С, і сёлетняя спякота пакуль што не пабіла гэты рэкорд.