Трамп: Я пачуў стрэлы і адчуў, як куля прабіла скуру
21- 14.07.2024, 10:22
- 6,916
Экс-прэзідэнт ЗША пракаментаваў замах на яго.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп распавёў пра свае адчуванні ў момант, калі ў яго патрапіла куля падчас перадвыбарчага выступу ў Пенсільваніі. Ён пачуў свіст, адчуў, як куля прабіла скуру і пачаўся крывацёк.
Момант «замаху» на сваё жыццё палітык апісаў у допісе на Truth Social, піша ABC News. Ён пацвердзіў, што куля прабіла верхнюю частку яго правага вуха.
«Я адразу зразумеў, што нешта не так, бо пачуў свіст, стрэлы і адразу адчуў, як куля прабіла скуру. Быў моцны крывацёк, і тады я зразумеў, што адбываецца», - адзначыў кандыдат у прэзідэнты.
Ён падзякаваў Сакрэтнай службе і праваахоўным органам за хуткае рэагаванне і выказаў спачуванні сям'і загінулага і іншаму чалавеку, які атрымаў раненні.
«Гэта неймаверна, што такі акт можа мець месца ў нашай краіне», - сказаў ён.