DeepState: Расейскія акупанты ўвайшлі ва Ураджайнае
- 14.07.2024, 11:40
- 6,172
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
Расейскія акупанты ў суботу, 13 ліпеня, акупавалі пасёлак Ураджайнае ў Данецкай вобласці.
Аб гэтым паведаміў праект DeepState. Адзначаецца, што захопнікі пачалі штурмаваць сяло з самай раніцы ў суботу.
«Сёння (13 ліпеня - рэд.) з самай раніцы вораг пачаў масаваны штурм паўночнай часткі пасёлка. Сілы супраціўніка былі значныя, ёсць інфармацыя аб дзвюх ротах асабовага складу. Прычыны і перадумовы такога краху абароны ўдакладняем», - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў DeepState адзначылі, што акупанты таксама прасунуліся каля Аляксандраполя, Навасёлаўкі Першай і ў Макееўцы. Працягваюцца баі ў Жалезным і Кляшчыеўцы.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.