Дроны атакавалі тэлевежу, падстанцыю і вакзал у Курскай вобласці РФ
1- 14.07.2024, 14:42
- 8,124
Тэлевышка ў горадзе Суджы палае пасля ўдару.
У Курскай вобласці РФ 14 ліпеня паскардзіліся на атакі дронаў. БпЛА на гэты раз прымаў горад Суджа.
Паводле звестак расейскіх СМІ і мясцовых паблікаў, пашкоджаная тэлевізійная вышка, электрападстанцыя і, паводле непадцверджаных звестак, аўтавакзал. Пажар на тэлевышцы пацвердзіў таксама часовы выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў.
Так, у Telegram-канале Смірнова 14 ліпеня да 13:30 дня былі апублікаваныя тры запісы. Першыя дзве, якія з'явіліся пасля 8 гадзін раніцы, апавяшчалі жыхароў рэгіёну аб «ракетнай небяспецы». Трэцяе - апавяшчала аб удары «ўкраінскага дрона» па «святому»: тэлевышцы, якая дапамагае жыхарам горада Суджы рэгулярна атрымліваць магутныя дозы крамлёўскай прапаганды.
«У горадзе Суджы Суджанскага раёна ў выніку атакі ўкраінскага дрона загарэлася тэлевізійная вышка. На месцы працуе дзяжурная варта пажарнай часці. Пацярпелых няма», - заявіў Смірноў.
Паводле інфармацыі дзяржаўных СМІ, вышку пашкодзілі «мінімум два дроны».
У той жа час мясцовыя паблікі скардзіліся на атаку на электрападстанцыю ў гэтым самым горадзе.
«Сёння з раніцы Украіна атакавала падстанцыю ў горадзе Суджы. У выніку атакі БПЛА падстанцыя загарэлася. Узгаранне паспяхова лакалізаванае», - рапартавалі яны.
Ва ўкраінскай суполцы «КіберБарошна» відэа з сеткі прааналізавалі - і прыйшлі да высновы, што гарыць «самая вялікая падстанцыя Суджы на 110кВ, імаврна, пасля трапляння добрага FPV-дрона».
А валанцёр і блогер Сяргей Сцярненка паказаў відэа паражэння падстанцыі.
«У горадзе Суджы КурНР зноў перабоі з электрычнасцю. Там згарэла электрападстанцыя. Дзякуй воінам падраздзялення Destruction Team за санітарныя захады і вам за данаты на дроны! - падпісаў кадры ён.
Таксама, паводле звестак мясцовых паблікаў, «ФПВ атакаваў аўтавакзал Суджы», праўда, удакладнялі яны, гэтыя звесткі - папярэднія.
Тым часам іншыя прапагандысцкія паблікі сцвярджалі, што пашкоджаная «закрытая гарадская запраўка».
«У Суджы не засталося ніводнай дзейнай АЗС. Да найбліжэйшага паліва - 20 км. Усяго ў Суджанскім раёне былі чатыры запраўкі. Першыя дзве разбамбілі 5 ліпеня. Астатнія дзве - дзявятага. Адна з бензакалонак загарэлася і ледзь не ўзарвалася. Цяпер усе чатыры АЗС закрытыя. Але УСУ працягваюць па іх біць», - напісалі прапагандысты.