31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі Пуцін аддасць уладу на 15 хвілін, ён яе больш ніколі не верне»

3
«Калі Пуцін аддасць уладу на 15 хвілін, ён яе больш ніколі не верне»
Фота: Getty Images

Таму расейскі дыктатар увесь час мяняе ахову і персанал.

Пуцін амаль нікому цяпер не давярае, увесь час змяняючы ахову і персанал. Ён разумее, што небяспека для яго ідзе ад эліт. У элітах таксама разумеюць, чаго ён баіцца. Таму найвышэйшы ўзровень захадаў асабовай бяспекі прымаецца ў Расеі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ расказаў расейскі апазіцыянер, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Генадзь Гудкоў.

Госць эфіру аспрэчвае саму магчымасць таго, што Пуцін задумваецца аб перадачы ўлады. Паводле ягонай інфармацыі, ён вельмі баяўся такой перадачы і ў 2008 годзе, калі ажыццявіў "ракіраванне" з Мядзведзевым. Цяпер жа гэта цалкам выключана.

«Тады Пуцін быў значна мацнейшы, значна маладзейшы. Не было ніякай вайны, не было ніякай міжнароднай ізаляцыі. На сённяшні дзень, калі Пуцін аддасць уладу на 15 хвілін, ён яе больш ніколі не верне. Ён разумее гэта. Так, можна пускаць дымавыя заслоны: аперацыя «Пераемнік», яшчэ нешта, можна казаць, што ён ляжыць у лядоўні ў трупярні… Але мы з вамі маем разумець, што Пуцін ніколі нікому ўладу не аддасць, асабліва пасля падзей у Казахстане. Дзе Назарбаеў крыху ў бок адышоў, трохі адвярнуўся і ледзь не застаўся зусім без улады, без капіталаў», — каментуе Гудкоў.

Спробы Пуціна абапірацца на сваякоў, у тым ліку дачок, прадыктаваныя, на думку госця эфіру, новым усплёскам маніі падазронасці, да якой расейскі дыктатар заўсёды быў схільны.

«У гэтым сэнсе ён мае вельмі абмежаваную лаву людзей, якім ён можа давяраць. Ён у некаторых верыць. Ведаеце, давяраць і верыць — розныя рэчы. У некаторых сваіх прыдворных ён верыць. Напрыклад, як мне сказалі, ён верыць у палітыку [віцэ-прэм'ера Аляксандра] Новака, ён верыць у здольнасці [першага віцэ-прэм'ера Дзяніса] Мантурава, і шэраг іншых можна назваць прозвішчаў. А давярае ён, увогуле, вельмі невялікаму колу асоб. Збольшага гэта асобы, звязаныя з ім маладосцю, працай у Санкт-Пецярбуржскай мэрыі, працай у Ленінградскім упраўленні КГБ. І, вядома, кааператыў "Возера". Напэўна, гэта вычарпальнае кола людзей, якім у той або іншай ступені давярае», — мяркуе расейскі апазіцыянер.

З ягоных слоў, Пуцін добра разумее, адкуль можа прыйсці небяспека.

«Мяняе ўвесь час ахову, павялічвае яе, камбінуе, змяняе персанал. Мабыць, яго сур'ёзна турбуе, што ў канчатковым выніку, калі эліты, навакольныя адчуюць, што ён ператварыўся ў кайданы, у дакуку вялізную, у чалавека, які пляжыць канчаткова іхнія надзеі на ўсякую будучыню, яны могуць яго ўбайдосіць. І таму найвышэйшы ўзровень захадаў асабовай бяспекі прымаецца ў Расеі. Гэта звязана зусім не з вайной, а з абвастрэннем настрояў, сітуацыі ўнутры самога "палаца", унутры самога пуцінскага "двара", — растлумачыў Генадзь Гудкоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках