У лясах Беларусі небывалы ўраджай лісічак
3- 14.07.2024, 20:06
- 6,982
Грыбнікі дзеляцца сваімі знаходкамі.
Удзельнікі чату Грыбы Беларусі на ціхім паляванні знаходзяць сярод лісічак шмат і іншых цудоўных і смачных грыбоў.
Што праўда, не кожны раён Беларусі можа пахваліцца такімі ўраджаямі, піша blizko.by.
Хоць, нягледзячы на вельмі спякотнае надвор'е, грыбоў у лясах Беларусі больш чым дастаткова. Гэтаму пацверджанне - вялікая колькасць розных фота ў чатах грыбнікоў.
Глядзіце самі.
- Грыбоў рэальна шмат, лісічак, вядома, у асноўным, - піша Юлія, удзельніца чата беларускіх грыбоў і дзеліцца фатаграфіямі свайго ўлову.
А Яўген з Віцебска падзяліўся вось такой прыгажосцю:
А вось гэтую горачку грыбоў знайшла Алена ў Менскім раёне:
Пры гэтым МУС нагадвае, што ад колькасці ягад і грыбоў у Беларусі залежыць і колькасць людзей, якія згубіліся ў лесе.
Са звестак начальніка аддзела галоўнай управы крымінальнага вышуку МУС Дзмітрыя Крукава летась згубіліся 15 чалавек. Двое з іх, на жаль, не былі знойдзеныя. На 10 ліпеня гэтага года ў лесе заблудзіліся ўжо 36 чалавек. Працягваюцца пошукі дзевяці з іх.
Спецыялісты зважаюць, што вельмі рызыкоўна адпраўляцца ў лес аднаму без неабходных сродкаў: сувязі, лекаў і пітной вады. Апранаць адзенне трэба яркіх адценняў. Перавагу варта аддаваць непрамакальнаму абутку. Апроч гэтага, важна ўзяць з сабой ліхтарык, запалкі, нож, запас ежы і сродкі ад кузурак. А яшчэ трэба абавязкова цалкам падсілкаваць тэлефон і ўмець карыстацца пазнакамі геалакацыі. І, вядома ж, перш чым адправіцца ў лес паведаміць пра гэта сваім блізкім ці сябрам, а таксама пазначыць маршрут па якім збіраецеся ісці ў грыбы ці ягады.