У ГУВ паказалі свежыя ўдары па пазіцыях расейцаў
- 14.07.2024, 20:15
- 2,600
Украінскія ваяры спалілі расейскія комплексы для вядзення выведкі.
Байцы Галоўнага падраздзялення выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны паказалі на відэа новыя ўдары па пазіцыях расейскіх войскаў.
Гэтым разам працавалі аператары FPV-дронаў спецпадраздзялення ГУВ Firebird. Яны спалілі расейскія комплексы для вядзення выведкі.
У паведамленні адзначаецца, што байцы працягваюць метадычна знішчаць мэты ворага на фронце:
"Паспяхова знішчаныя комплексы сувязі і назірання, а таксама месцы базавання расейскіх захопнікаў".