16 лiпеня 2024, aўторак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфарматар з атачэння Лукашэнкі расказаў, чаму той пакрыўдзіўся на Пуціна

40
Інфарматар з атачэння Лукашэнкі расказаў, чаму той пакрыўдзіўся на Пуціна

Беларускага дыктатара выставілі дурнем.

Ніякага нападу Украіны на Беларусь не адбылося, пра гэта цалкам афіцыйна заявіў Аляксандр Лукашэнка. Такі зыход прагназавалі з самага пачатку.

Як піша DonPress, пра гэта паведамляе расейскі паблік «Крамлёўская табакерка» спасылаючыся на высокапастаўленыя крыніцы.

Пры гэтым беларускія крыніцы сцвярджаюць, што Лукашэнка пакрыўдзіўся на Уладзіміра Пуціна.

«Аляксандр Рыгоравіч кажа, што сігналы аб нападзе Украіны прыходзілі з Расеі. І яго, выходзіць, выставілі дурнем. І Уладзімір Уладзіміравіч не мог аб гэтым не ведаць. Непрыемна», - растлумачыў інфарматар у асяроддзі Лукашэнкі.

Крыніцы ў Крамлі такія прэтэнзіі назвалі «дзіўнымі».

«Лукашэнка часам робіць недарэчныя ўчынкі. Тое ўкраінцаў хваліць, то нейкія мірныя прапановы робіць без узгаднення з Уладзімірам Уладзіміравічам. Яму б асцярожней быць», - адзначыў высокапастаўлены суразмоўца ў АП.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках