Частку Бабруйскай цытадэлі выставілі на продаж за адну базавую адзінку
6- 14.07.2024, 20:40
- 4,292
Але з умовай.
У Бабруйску прадаюць частку цытадэлі са стартавым коштам 1 базавая адзінка (40 BYN). Інфармацыя размешчаная на сайце Бабруйскага гарвыканкама, паведамляе БелТА.
Аб'ект называецца «Рэдут правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона». Ён знаходзіцца на адрасе вуліца Прыгонны вал, 27. Плошча будынка - 545,7 квадратаў з фрагментам цаглянай падпорнай сцяны вала плошчай 42,67 квадратных метра. Плошча зямельнага надзела - 0,4468 га.
Абавязковая ўмова пры куплі - выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на працягу 3 гадоў пасля куплі.
Рэдутам называецца ўмацаванае збудаванне ўнутры цытадэлі, куды падчас абароны войскі могуць адступіць, калі вонкавая абарона прарваная. У выпадку Бабруйскай цытадэлі рэдут лічыцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1820 года пабудовы.
Наконт ўусіх пытанняў можна звяртацца ў аддзел культуры Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.