16 лiпеня 2024, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка баіцца»: што стаіць за адводам войскаў ад украінскай мяжы

18
«Лукашэнка баіцца»: што стаіць за адводам войскаў ад украінскай мяжы

Вайна з Украінай стане канцом для беларускага рэжыму.

Беларускае войска не гатовае ваяваць з Украінай. І сам беларускі дыктатар Лукашэнка не хоча гэтага рабіць, бо разумее – у вайне ён саступіць. Акрамя таго, вайна з Украінай стане канцом для ягонага рэжыму. Пра гэта сёння, 14 ліпеня, у эфіры тэлеканала FREEДOM расказаў генерал войска Украіны, кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны (2005-2010 гг.) Мікалай Маламуж.

«Цяпер беларускае войска налічвае 50 тысяч чалавек. І мы маем аператыўную інфармацыю, што і вайскоўцы, і афіцэрскі склад беларускага войска прынцыпова не хочуць ваяваць з Украінай», - расказаў генерал.

Ён дадаў, што баявы дух беларускага войска вельмі нізкі. Таму калі РФ будзе прымушаць беларускіх вайскоўцаў да ўдзелу ў вайне з Украінай, можа ўзнікнуць канфлікт.

«Гэтага і баіцца Пуцін. Ён ужо даўно зайшоў бы, прымусіўшы беларусаў ваяваць супраць Украіны, але разумее, што там няма падтрымкі, таму гэта нерэальна», - патлумачыў госць эфіру.

Ён таксама дадаў, што цяпер «вагнераўцы» займаюцца падрыхтоўкай войска беларускага спецыяльнага прызначэння, якое можа быць выкарыстанае для розных правакацый.

«Вось акурат гэтыя падраздзяленні могуць праводзіць і заходы на ўкраінскія тэрыторыі, і розныя правакацыі і дыверсіі, дэманстраваць наступальную аперацыю, каб адцягваць нашыя войскі. Але беларускае войска дакладна ваяваць не гатовае ні з ідэалагічных прынцыпаў, ні праз баявы складнік», — адзначыў экс-кіраўнік замежнай выведкі.

Ён мяркуе, што сам Лукашэнка баіцца, што вайскоўцы могуць павярнуць супраць яго зброю. Таму ён усялякім спосабам будзе апярэджваць такія фарматы як шырокамаштабны наступ з удзелам беларускіх войскаў.

«Ён маніпулюе. Ён падыгрывае Пуціну. Праводзіць вучэнні з ядзерным тактычным узбраеннем. Увесь час вінаваціць Украіну, NАТО і пагражае, што ён гатовы да нейкіх радыкальных дзеянняў, але тое, што ён пачне дзейнічаць - малаверагодна. Канешне, не трэба ігнараваць той факт, што Беларусь можа даць сваю тэрыторыю для праходжання расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Але гэта таксама малаверагодна. Таму што ў РФ няма магутнай групоўкі для наступу, а беларускае войска ў наступ не пойдзе», - рэзюмаваў Мікалай Маламуж.

Кіеў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках