16 лiпеня 2024, aўторак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Орбан дагуляўся

2
Politico: Орбан дагуляўся
ВІКТАР ОРБАН

Прэм'ера Вугоршчыны можа чакаць байкоту.

Міністры замежных спраў краін Еўрапейскага звязу могуць прадэманстраваць сваю незадаволенасць няўзгодненай замежнапалітычнай дзейнасцю прэм'ера Вугоршчыны Віктара Орбана шляхам ігнаравання саміту кіраўнікоў МЗС, які пройдзе ў Будапешце 28-29 жніўня.

Як паведамляе Politico са спасылкай на крыніцы, у ЕЗ могуць правесці ўласны саміт у названыя даты, бо пасля "мірных" ваяжоў кіраўніка вугорскага ўрада ва Украіну, Расею і Кітай, многія кіраўнікі МЗС шукалі спосаб "пазбегнуць ролі рэквізіту" на вугорскім саміце.

На іх думку, гэтае мерапрыемства можа ператварыцца ў чарговае прапагандысцкае шоў Орбана. Таму тры еўрапейскія дыпламаты распавялі выданню, што кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль адначасова з самітам склікае афіцыйную раду міністраў замежных спраў.

“Калі ў той жа дзень адбудзецца афіцыйная рада міністраў замежных спраў, арганізаваная высокім прадстаўніком Барэлем, міністры не змогуць паехаць у Будапешт”, - растлумачыў адзін з дыпламатаў.

Іншая крыніца выдання дадала, што байкотам сустрэчы, арганізаванай Вугоршчанай, міністры замежных спраў хочуць паслаць выразны сігнал, што прадстаўнікі Будапешта не гавораць ад імя Еўрапейскага Звязу.

План байкоту ўжо неафіцыйна абмяркоўвалі прадстаўнікі некалькіх краін ЕЗ, сярод іх Францыя і Нямеччына. Іншым прадстаўнікам краін-сябраў Еўразвязу план пададуць у сераду, 17 ліпеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках