16 лiпеня 2024, aўторак, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы ўтрымлівалі дах, потым у дамку парывам ветру вырвала дзверы»

9
«Мы ўтрымлівалі дах, потым у дамку парывам ветру вырвала дзверы»

Мянчанка расказала аб смяротным урагане на Вілейскім вадасховішчы.

Жыхарка Менска стала відавочцай урагану, які накрыў кемпінг на Вілейскім вадасховішчы і забраў жыццё маладога мужчыны. Яна расказала газеце "Минская правда" падрабязнасці таго фатальнага дня.

- У нас быў арганізаваны турзлёт і пражыванне ў намётах на кемпінгу “Клевое место” з пятніцы да нядзелі. У пятніцу ішоў дождж, але потым распагодзілася, і мы добра адпачылі. А ў суботу ў нас былі квэсты, пасля сплаў на байдарках і пасля абеду вельмі рэзка пачалася непагадзь. Пайшоў моцны дождж і вецер. Каб схавацца, мы забеглі ў дамок і зразумелі, што ад моцнага ветру галінкі дрэў абломваюцца і ляцяць на будынак. Дом пачало трэсці. Мы ўтрымлівалі дах, потым у дамку парывам ветру вырвала дзверы - гэта было вельмі страшна, праўда. 20 чалавек нашай кампаніі туліліся ў гэтай хацінцы, чакалі, пакуль усё скончыцца.

Калі мы паглядзелі ў акенца, то ўбачылі, што адно з дрэў упала проста на нашу палатку і знесла шацёр, дзе знаходзілася наша кухня. Дзве суседнія альтанкі проста перакулілісяся.

У нейкі момант я сама пачала развітвацца з жыццём. Я думаю, як і ўся кампанія, якая таксама там знаходзіліся. Мы не разумелі, калі гэта скончыцца. Не ведаю, колькі часу гэта доўжылася, але адчуванне, што гэта было вельмі доўга. І страх быў таксама вельмі моцны.

Адзін хлопец з нашай кампаніі спаў у намёце ў той час, калі пачалі ляцець галінкі. Ён проста пачуў, прачнуўся і пабег хутчэй да нас у дамок. Карацей, выратавалі яго нейкія вышэйшыя сілы.

Хоць кемпінг у нас быў арандаваны да нядзелі, мы з'ехалі дадому ў суботу ўвечары, адразу пасля ўрагану.

Усе нашы рэчы прамоклі, бо ляжалі ў намётах, патанулі тэлефоны і паўэрбанкі. Усе торбы былі мокрыя наскрозь, а палаткі проста знесла.

Пацярпелых сярод нас не было.

І толькі калі мы прыехалі дадому, даведаліся, што там хлопец загінуў. Ён быў з іншай кампаніі, - распавяла дзяўчына.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках