16 лiпеня 2024, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Эстоніі падала ў адстаўку

Прэм'ерка Эстоніі падала ў адстаўку

Кая Калас зойме пасаду кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі.

Прэм'ер-мінісарка Эстоніі Кая Калас раніцай 15 ліпеня падала прэзідэнту рэспублікі Алару Карысу прашэнне аб адстаўцы. Пра гэта паведамляе ERR

Урад таксама распушчаны следам за адстаўкай Калас. Яна працягне выконваць свае абавязкі, пакуль не будзе сфармаваны новы ўрад і не зацверджаны новы прэм'ер-міністр.

Са звестак ERR, новы ўрад можа быць сфармавана ў канцы ліпеня або ў пачатку жніўня. Інфармацыі аб яго магчымым складзе пакуль няма.

Цяпер Кая Калас зойме пасаду Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках