16 лiпеня 2024, aўторак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Расейцы ў істэрыцы праз Як-52, якім збіваюць іх БПЛА

6
Forbes: Расейцы ў істэрыцы праз Як-52, якім збіваюць іх БПЛА

Не ведаюць, як супрацьдзейнічаць такім маленькім самалётам.

Расейцам вельмі надакучыў Як-52, які вядзе паспяховыя паветраныя баі з расейскімі выведвальнымі беспілотнікамі.

Як піша Forbes, за тры месяцы двое авіятараў на маленькім самалёце знішчылі сама меней 12 расейскіх БПЛА. Расейскія вайсковыя блогеры заклікаюць яго збіць.

Праблема для акупантаў у тым, што Як-52 цяжка збіць з той жа прычыны, чаму ён эфектыўна знішчае дроны - трывалы і незаўважны.

«Шрубавы Як-52 не дае вялікую выяву на экранах радараў блакаваных расейскіх батарэй СПА вялікай далёкасці. І нават калі вы пашкодзіце Як-52, скажам, пратараніўшы яго беспілотнікам, экіпаж усё адно зможа пасадзіць самалёт. Раней у гэтым месяцы іншы расейскі блогер паскардзіўся на тое, што экіпаж Як-52 «абстрэльваў нашыя БПЛА, як быццам гэта цір» над горадам Адэса на поўдні Украіны», - піша выданне.

Украінцы пачалі выкарыстоўваць Як-52 для палявання на дроны яшчэ ў красавіку гэтага года. Эксперымент спрацаваў настолькі добра, што ўкраінская выведка пачала знішчаць БПЛА расейцаў з іншага маленькага самалёта - "Аэрапракт А-22". Паспяховая практыка натхніла на новую тактыку барацьбы з беспілотнікамі. У той жа час расейцы страчваюць цярпенне, паколькі іх страты толькі растуць.

«Як-52 лётаў над Адэсай і тыдзень з высокай эфектыўнасцю збіваў нашыя выведвальныя БПЛА, чым выклікаў смех у некаторых колах. Аператарам БПЛА і нам гэта ўжо даўно не смешна», - скардзіцца адзін з расейскіх мілблогераў.

Аднак пакуль незразумела, як супрацьдзейнічаць такім маленькім самалётам. Зона іх патрулявання далёка ад найбліжэйшых пазіцый РФ, а расейская СПА не зможа дастаць іх з-за адлегласці. Акрамя таго, радарамі іх таксама цяжка выявіць.

Расейскія аператары тых жа беспілотнікаў, за якімі палюе экіпаж Як-52, маглі паспрабаваць пратараніць украінскі самалёт, што не было б чымсьці новым. За 28 месяцаў вайны расейскія і ўкраінскія экіпажы збівалі варожыя беспілотнікі, накіроўваючы на іх свае дроны.

Але адна справа, калі два беспілотнікі, кожны вагой усяго некалькі дзясяткаў кілаграм і іншая справа разбіць 20-кілаграмовы беспілотнік ZALA аб 1,5-тонавы Як-52.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках