16 лiпеня 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці абвешчаны рэжым НС

16
У Гомельскай вобласці абвешчаны рэжым НС

Многія буйныя гарады абясточаныя.

Губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупка абвясціў аб надзвычайнай сітуацыі пасля разбуральнага ўрагану, які пакінуў без электрычнасці і вады жыхароў рэгіёну.

На раніцу панядзелка застаюцца абясточанымі Мазыр, Ельск, Калінкавічы, Лельчыцы, Нароўля. Парушанае электразабеспячэнне блізу 1150 населеных пунктаў.

Кіраўнік Гомельскай вобласці абвясціў надзвычайную сітуацыю і арганізаваў аператыўны штаб для каардынацыі дзеянняў для ліквідацыі наступстваў урагану.

«Спецыяльныя службы: энэргетыкі, ратавальнікі, леснікі, ЖКГ, міліцыя працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме. Ствараюцца дадатковыя брыгады для расчысткі лясных завалаў для максімальна больш хуткага доступу энэргетыкам да ЛЭП. У 24-гадзінным рэжыме насельніцтва будзе забяспечанае пітной вадой аж да поўнага аднаўлення водазабеспячэння», - рэзюмаваў кіраўнік рэгіёну.

Праз стыхію ў рэгіёне загінулі тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця, пацярпелі чацвёра дзяцей і адзін дарослы. Без электрычнасці застаюцца 1 150 населеных пунктаў вобласці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках