16 лiпеня 2024, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт у пытаннях нацыянальнай бяспекі: Сітуацыя ў РФ абвастраецца

10
Эксперт у пытаннях нацыянальнай бяспекі: Сітуацыя ў РФ абвастраецца

Расея ўсё бліжэй да галодных бунтаў і рэвалюцыі.

Войска РФ нясе вялікія страты асабовага складу, якія папаўняць усё цяжэй. Крэмль шукае альтэрнатыўныя спосабы папоўніць шэрагі свайго войска, каб не страціць уладу. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў эксперт у пытаннях нацыянальнай бяспекі, вайсковец Узброеных сіл Украіны (ВСУ) Іван Варчанка.

«Колькі б расейцы не распавядалі пра невычэрпную колькасць крымінальнікаў у РФ, якіх можна набіраць мільёнамі і кідаць на вайну Расеі супраць Украіны, гэты рэсурс у іх вычэрпваецца. Мы разумеем, што расейская ўлада цяпер у пошуку тых варыянтаў, якія б дапамаглі набраць «гарматнага мяса» і не страціць крэсла», - сказаў ён.

Эксперт упэўнены, што сітуацыя ў РФ абвастраецца і краіну могуць ускалыхнуць галодныя бунты і рэвалюцыя.

«Сітуацыя ў Расеі ўсё бліжэйшая да таго, што будуць бунты і рэвалюцыі, у тым ліку галодныя бунты. Прапаганда імкнецца паказаць, што санкцыі на расейскую эканоміку дзейнічаюць станоўча, але, нарэшце, рэальнасць возьме верх. Калі рэальнасць прыходзіць у свядомасць расейскага насельніцтва, яна ператвараецца ў бунты і рэвалюцыі. Расея ўсё бліжэй да такога сцэнару і даставаць рэсурсы ёй цяжка», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках