16 лiпеня 2024, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне паказалі рэактыўны дрон Bullet

4
Ва Украіне паказалі рэактыўны дрон Bullet

Як яго будуць ужываць супраць УС РФ.

Ва Украіне прайшлі выпрабаванні рэактыўнага беспілотнага лятальнага апарата Bullet, прызначанага для перахопу іншых беспілотнікаў. Відэа выпрабаванняў было апублікаванае на Telegram-канале Military Journal.

Bullet распрацаваны для барацьбы з выведвальнымі і ўдарнымі беспілотнікамі, а таксама верталётамі і іншымі варожымі цэлямі. Тэхнічныя характарыстыкі апарата пакуль не раскрываюцца.

Кошт комплексу, які ўключае 5 БПЛА Bullet і наземную станцыю, складае амаль 130 тысяч еўраў. Са слоў аўтараў публікацыі, гэта не першая спроба стварыць рэактыўны беспілотнік, аднак масавае выкарыстанне такіх дронаў пакуль не зафіксаванае.

На відэа бачна, як БПЛА самалётнага тыпу ўзлятае з бетоннага пакрыцця, выконвае лётныя манеўры і робіць пасадку. Для арыентавання ў прасторы дрон выкарыстоўвае камеру, аналагічную тым, што ўжываюцца ў FPV-дронах. Паводле звестак тэлеметрыі, падчас палёту дрон разагнаўся прыкладна да 130 км/г.

Партал «Мілітарны» адзначае, што названай хуткасці недастаткова для перахопу паветраных цэляў, аднак з улікам выкарыстання рэактыўнага рухавіка, максімальная хуткасць дрона можа быць значна вышэйшай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках